Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я кожны міг імкнуся да цябе

Я кожны міг імкнуся да цябе
Праз часу неабдымныя абсягі –
Усё жыццё – і ў шчасці, і ў бядзе –
Мне не спатоліць той душэўнай прагі.

Радзімы край – куток святой зямлі,
Які заўсёды ёсць у кожным лёсе,
Дзе сэрцу любы цёплы пах раллі
І водар траў, што сохнуць у пакосе.

Дзе бездані нябеснае выток –
Заве, і дорыць вандраванняў вецер;
Дзе кожная травінка і лісток
Складзе з табой адзінае суквецце.

Як хутка час адлічаны бяжыць…
Але праз лёс і праз нягодаў хмары –
Усё жыццё – да краю, да мяжы –
Сюды мае імкнуцца будуць мары.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я кожны міг імкнуся да цябе - Алесь Казека