Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Першы лёд



А першы лёд пад снегу млівам
Трашчыць, як здрадлівы агонь…
Дачка ступае палахліва,
Спрабуе моц яго нагой.

Твой першы лёд – пакуль пачатак
Дарогі цяжкай у жыцці.
О, колькі слізганак, пячатак
Табе прайсці – не абысці.

Твой дзед прайшоў праз лёд блакады,
Калі ў знямозе Ленінград
Збіваў варожыя накаты,
Хоць і шалеў асколкаў град.

Ты помні гэта… Супадзення
He прынясе гарачы лёд.
I ведай: з горычы падзення
Пачатак свой бярэ палёт.

I каб пазнаць пад гнуткім лёдам,
Дзе – глыбіня, а дзе – мялей,

Хай будзе сэрца тваім лотам,
I ты ў жыцці ступай смялей.

Хто мужны, смелы, не баіцца
Ў стрэчнай замяці нягод
Упасці, збочыць, памыліцца,
Таго мацней трымае лёд.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Першы лёд - Алесь Камароўскі