Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Раманс аб агні

Агонь не згасне покі полымя трымціць
Альбо калі яго не загасіць гвалтоўна
Не сплавіцца, пакуль дашчэнту не згарыць
Не знікне, не міне бы юр раптоўна

Агонь не фейерверк, каб вочы асляпляць
Імгненным выбухам пажады нестрыманай
Агонь не камень каб за ім не даглядаць –
Патухне назаўжды безапраўдана

Агонь ўначы нясе надзею на святло
А ўдзень агонь гарыць свячой як сімвал веры
Ён быццам сонца часам надае жыццё
А часам воскам абпякае нервы

Нясіце ж людцы свой агонь удвух
Нясіце ж з годнасцю, ратуйце апантана
Нясіце ж так, каб паланіла дух
Каб загасіла свечку толькі смерці рана

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Раманс аб агні - Алесь Губін