Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Крык

Яны ішлі насустрач веры – яны ішлі!
Без ценю рабскага сумневу – яны ішлі!
Ішлі з адкрытымі вачыма – яны ішлі!
Каб свет зрабіўся справядлівы – яны ішлі!

Ты там стаяў з гарачым сэрцам – ты там стаяў!
Хай подых смерці грукаў у дзьверцы – ты там стаяў!
Завеі снежнай люты холад – ты там стаяў!
Ты беларускі мужны волат – ты там стаяў!

Пакуль ўсе трывожна спалі – ён біў б******й!
Без зброі, голымі рукамі – ён біў б******й!
Палаў пакуль ставала сілы – ён біў б******й!
Агонь свяшчэннага Ярылы – ён біў б******й!

Камзэлькі чорныя са сталлю – каты-скаты!
Шчыты самкнулі ў накавальню – каты-скаты!
Шалёным позіркам шакалаў – каты-скаты!
Глядзяць з-пад варварскіх забралаў – каты-скаты!

Дзьвюма маланкамі эСэСу – рассеклі пляц!
Надзеі кволае завесу – рассеклі пляц!
Рамантык, дружа мой, жахліва – рассеклі пляц!
Ў нябёсах Вега зіхаціла – рассеклі пляц!

Усё скончана, а ты з’явіся – Герой, прыйдзі!
Каб душы ратаваць пакрысе – Герой, прыйдзі!
Не дай забыцца на Радзіму – Герой, прыйдзі!
Пачвары-зверы мусяць згінуць – Герой, прыйдзі!

І зноўку рэхам разнясецца – ганьба! сыходзь!
Як выбух гонару праз сэрцы – ганьба! сыходзь!
Няспынна рушыцца лавіна – ганьба! сыходзь!
Мы Бацькаўшчыну аднавіма – у святочну ноч!

1937

Верш Крык