Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Па волі неба

ПА ВОЛІ НЕБА

Даруй мне, Госпадзі, даруй
маё спазнёнае каханне!
Дай выпісаць майму пяру
той боль, што з вечара да рання

Трымае сэрца, як ціскі, –
бязлітасна і невымерна!
Глыток надзеі мне пакінь,
каб апляценне чорных церняў

Мне выцерпець ў апошні раз,
Бо міг-жыццё спавіта стомай…
Кахання дзіўная зара
больш не заззяе ў маім доме!

Тут, пэўна, Воля ёсць Твая,
што так ніколі больш не будзе!..
Даруй мне Госпадзі, а я
ўсё кіну і падамся ў людзі.

Пайду на край зямель чужых,
каб услаўляць Тваё прышэсце,
аж покуль мой апошні ўздых
мяжу акрэсліць мне нарэшце!

Верш Па волі неба - Алесь Гібок-Гібкоўскі