Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У прыпар



Прыпарыла,
Нахмарыла
I ўдарыла!
– Святы Ілля…
Маланка ўраз з’явілася,
Мільгнула і звалілася,
I дожджыкам аблілася
Гарачая зямля.
Кроплі разам, згодна, жвава
Пояць ўсё, што хоча піць:
Збожжа, дрэвы, кветкі, травы,
Вулкі хочуць затапіць,
Б’юць y стрэхі, мыюць шыбы,
Мыюць хаты, мочуць сад,
Ў рэчцы спожыў маюць рыбы…
– Хто ў прыпар дажджу не рад?
Сцішаецца,
Змяншаецца,
Ўнімаецца.
– Няма!
I слонка паказалася,
Маўляў, само купалася;
Прыемна усміхаецца,
Блішчыць, пераліваецца,
Яскрава адбіваецца,
На траўцы, на лісточку,
У рэчцы, ў раўчачочку,
На вулачцы, ў садочку,
Зямля ўздыхае поўнымі,
Шчаслівымі, чароўнымі
Грудзямі усіма.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У прыпар - Алесь Гарун