Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мяцеліца

Ой, спаліце, перуны,
Майго Янку, бо дурны!
Назаляе толькі мне,
А каб сватацца, дык не!

Я казала, дый не раз:
Прысылай сватоў да нас;
Татка добры, ён аддасць,
У пасаг – цялушку дасць.

А той Янка, той благі,
Ўсё смяецца – “гі-гі-гі!”
Да таго ж часамі кпіць:
“Ну, чаго табе карціць?”

Ой, праліцеся, дажджы,
А ты, Яначка, пажджы:
Учыню табе бяду,
За нікога не пайду!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мяцеліца - Алесь Гарун