Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Успаміны

Адраджэнне забытых думак,
Успаміны забытых слоў,
Ускалыхнуў цагляны падмурак
У мястэчку з назваю Сноў.

Велічавы Нясвіжскі замак
Горда высіцца непадалек,
А так сама Слуцкая Брама-
Ворагам гістарычны ўрок.

Незабыўныя сэрцу мясціны,
Край дзяцінства, бабулін край,
Верш табе прысвячаю, Радзіма,
Мой кавалачак сэрца трымай.

Верш Успаміны - Алесь Эдуардавіч