Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Трагедыя ў стыле gothіc. Track 4 – “Яно бачна…”

Яно бачна на паверхні гранітных помнікаў.
Яно бачна ў сухім вецці паміж спаленых дрэў.
Яно бачна на дне акіянаў і высока ў небе.

Груганы ляцяць зграямі з левага боку і нясуць нядобрыя звесткі.

І там яно бачна.

Яно ў позірку, зрэнках, постаці.
Яно ў кроках, марах і побыце,
пад цягучай хмаравай плынню.

Нават у жалезабятонным бункеры няма паратунку.
А раптам абваліцца столь?

Яно бачна ўсюды бязмежна…
Ваша жыццё
і
ваша смерць.

Сцеражыцеся!

2004/2002

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Трагедыя ў стыле gothіc. Track 4 – “Яно бачна…” - Алесь Бычкоўскі