Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Трагедыя ў стыле gothіc. Track 1 – “Усё вакол – метал…”

…кап…кап…КАП…КАП!..КАП!!.КАП!!!…
Зямля цяжкага металу…
Выпаленая пустыня…
Зялёнымі плямамі ў вачах аддаецца глухі пошчак радыёактыўнага сэрца. Халодна-ледзяная планета адбівае бліск зорак.
…ртутнае сонца…
…возера металёвага кіпеня…
У вышыню імкнецца расці вялікая металёвая ружа. Крыштальная агонія святла хвалямі струмяніцца па пялёстках і пранікае ў самую сярэдзіну, дзе лютуе шалёнае полымя. Я моўчкі назіраю. Цырконій, радыяцыя… Цяжкія чорныя хмары павіслі над галавою. Душу працінае астральны холад.
…Металічны свет… (…кап…)
…Змрок у вачах…
…Металічны позірк… (…кап…)
Ліпкая кроў марудна капала з вострага ляза. Прама пад карані пачварнай ружы, якая патрабавала, – яшчэ! Кроў падала на люстраную паверхню. Кроплі разбіваліся на мільёны аскепкаў.
Усё вакол – метал…
…Металічная цемра…
…Небяспечны зорны спакой…
…Металічная цішыня…
Пад нябёсамі лунаюць мары…
Жалезны сон…
Вечны…

2004/1995

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Трагедыя ў стыле gothіc. Track 1 – “Усё вакол – метал…” - Алесь Бычкоўскі