Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Згарым ты і я

Згарым ты і я,
Не застанецца сажы…
Ні справа твая,
І не тое, што скажаш.
Згарым ды і ўсё,
Не адбудзецца шчасце.
Тваё і маё
Згарыць і пагасне.
Прыгожы твой тварык,
Як сонейка знікне.
Згасне агарак
І ўжо больш не ўспыхне.
Згарыш, быццам порах,
І любасць твая
Не вылечыць хворых
Нямая душа.
І толькі ў празрыстасць
Узляцець я хачу…
Пакіну тут прыкрасць,
Душу адпушчу.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Згарым ты і я - Алесь Борскі