Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Заўтра нас ня будзе

Я быў, а заўтра мяне ня будзе…
Ты глядзела ў вочы, а гэта апошні раз…
Ад болю рвуцца мае грудзі,
ад болю рвуцца за людзей, за нас…

Я ёсць, і гэта памылка толькі сёння,
а заўтра можа быць ня будзе нас…
Я упусціў у жыцці ўсё галоўнае,
я ўпусціў кахання залатога час…

Ты не глядзі ў вочы, як у апошні раз,
хоць я і быў, і можа заўтра мяне ня будзе…
Для ўсіх для нас калісьці прыйдзе час…
І ўсё ж за ўсіх на свеце шчыміць грудзі…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Заўтра нас ня будзе - Алесь Борскі