Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш З людзьмі цікава

З людзьмі цікава першы тыдзень,
з людзьмі цікава ў першы раз,
калі гамоніць сэрца шчыра,
калі ляціць імгненна час.
Калі ў вочы смелы позірк,
калі гаворка напрасткі…
Калі бывае раптам дотык,
да незнаёмае рукі…
А потым гэта надакучыць,
і потым будзе сумна зноў.
Руцінай абрастуць стасункі,
і ляжа паміж намі роў.
І надакучыць гэты позірк,
і вусны пагубляюць смак…

І папаўзу далей па дну я,
шукаць дабычу, быццам рак…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш З людзьмі цікава - Алесь Борскі