Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я лічу да трох…спыніўся

Я лічу да трох…спыніўся.
І далей душа не лічыць…
У табе я памыліўся,
Толькі вочы слёзы крышуць.

Толькі неба шчэ блакітней,
Дрэвы выраслі вышэй…
І хваробы маёй скрытнай,
Не ўбачыш ты хутчэй.

Я не ведаю. Кахаеш,
Можа не, я не здзіўлюся,
З сэрцам ты маім гуляеш,
Да цябе я зноў ірвуся.

Я амаль цябе забыў,
Ты ж як подых дужы ветру,
Зноў прыйшла, як той парыў,
Хваляй больш за сотню метраў.

І прыйшла, і зруйнавала,
Маю волю, мой спакой.
Ты паліла, разбівала,
Чым быў звязаны з табой.

І да трох лічу я зноў…
Сэрца зноў маё спусцела…
Выцекла з усіх жылаў кроў,
І душа акамянела…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я лічу да трох…спыніўся - Алесь Борскі