Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я аддаў свае сэрца даўно

Я аддаў свае сэрца даўно
не табе,
скруціўшы яго
у камок цеплыні.
Прабач,
для цябе
пустая душа
не верыш-зірні…

Я аддаў, што меў
на доўгія гады
аддаў адразу
без пагарды.
А для цябе
не захаваў
ні кроплі…
Таму і рады.

Як дуб у полі
расце магутна
але не можа
дакрануцца да вярбы.
Ен сто гадоў
пускае вецце,
а пра вярбу
не можа забыць.

Праз сто гадоў
зсыхае, ломіцца
яго магутнасць
карані.
Прабач,
а можа мы сустрэнем
кахання
нашы дні.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я аддаў свае сэрца даўно - Алесь Борскі