Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хачу ісці туды, дзе чакаюць

Хачу ісці туды, дзе чакаюць,
Праз снег, праз лес і балоты ісці.
Ад людзей, ад сабак, што балюча кусаюць,
Туды, дзе чакаюць ісці.
З верай у мэту, што дойдзеш калісьці,
З верай у сэрца таго, хто чакае.
Бо ў жыцці нас кідае, як лісце
І не раз яшчэ раскідае.
Так і іду ўсё жыццё з гэтай верай,
Як і хістала, так і хістае.
Усё ў жыцці ўсім сваёй мерай,
Толькі ніхто і нідзе не чакае…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Хачу ісці туды, дзе чакаюць - Алесь Борскі