Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Выпіты да дна жыццём

Выпіты да дна жыццём,
Сэрцам выгарэў балючым.
Пазабыты светлым днём,
Промнем спалены пякучым.

Мне б глыток вады гаючай,
Каб забыць, зноў нарадзіцца.
Каб зляцець з высокай кручы,
Каб ляцець і не разбіцца.

Бо жыве яшчэ надзея,
Што падзьме мне вецер шчасця.
Вось яна адна і грэе,
І яе не дам я скрасці…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Выпіты да дна жыццём - Алесь Борскі