Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ва ўспамінах

Па бярозавай алеі, каля ліп дзядоўскіх
жоўтых,
я маленькім балагурам скікаў ды
смяяўся звонка.
Мне як мед ліповы вецер, ды як рэчкі
срэбнай подых,
засталося ва ўспамінах трохі кісла,
трохі горка…
Я застаўся там навечна, тым жа
хлопчыкам бялявым,
з сонцам разам у прыпрыжку,
басаножжу па расе…
Без турботы, без аглядкі, дзе сабакі
хвост вяртлявы,
дзе і квяты лугавыя, і зяленыя палі…
Вось туды мяне нясе…
Абадраныя каленкі, локці збітыя да
коркі,
так было нам прынцыпова, хто ж
зляціць з вышэннай горкі?
Хлапчанятамі былі мы… Есць мы там,
яшчэ жывем…
Ва ўспамінах нашых мам, будзем
жыць і не памром…

2015 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ва ўспамінах - Алесь Борскі
«