Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Tіbі et іgnі

Tіbі et іgnі.
Прачытай і спалі.
Узнікні і знікні
у жыццевым агні.

Tіbі et іgnі.
Табе і агню.
Узнікні і знікні,
што люблю і кляну.

Tіbі et іgnі.
Сэнсу няма.
Узнікні і знікні
дарма, нездарма.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Tіbі et іgnі - Алесь Борскі