Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Сынам

Не ведаў, можа цяпер не ведаю,
але адчуваю праўду народа…
Крышыцца яна непатрэбнымі ведамі,
крышыцца тонкім ледам.

Цярушыцца сухім лістоццем,
ветрам уздымаецца, знікае, знікае.
А мы паветра словам калоцім,
а гэта сэнс ці мае?

Любая мая Зямля-матуля!
Мусіць наша віна існуе здаўна,
ці зможам зберагчы цябе ад кулі,
ці адслужым табе спаўна?

Ці загінем, ці ўцячом ганебна,
як не сорамна, есць розныя сыны…
Адным багацце з славаю патрэбны,
а іншым неба балваны…

Ты за дзяцей сваіх маліся,
неважна есць бог, альбо не…
Калі загінем – праслязіся,
ці ў мірны час, ці на вайне…

Верш Сынам