Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Свой вораг

Ці дзяржава галоўны вораг?
Можа і дзяржава…
А можа ў душэўных загонах
яшчэ горшая справа?
Рэвалюцыя пачынаецца з душы,
з усіх яе глыбінь…
Бушуй, ламай душу –
альбо загінь.
Свабода – цяжкая праца,
даецца не так,
як дзіцячая цацка.
Даецца з крывёю душы сваёй,
куды нырнеш
з бясконцай глыбінёй.
Свабода, як вобраз жыцця,
як ідэал усіх часоў…
Свае ланцугі змагу разбіць я
цаною сваіх жа гадоў.
Зможа кожны ісці,
да светлых мэтаў,
за сонцам бегчы
і дагнаць…
Разбіць усю моц
дзяржаўных цэпаў,
і жыць –
не існаваць…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Свой вораг - Алесь Борскі