Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Скончыўся бег

На плячы вісела стрэльба,
бег праз лес, праз поле, грэблю,

У партызанскі, у атрад,
каб сказаць, што ў вёсцы гвалт,

Што фашысты паляць хаты,
што забілі яны тату,

Што сястрычку разам з мамай
павялі да нейкай ямы…

Бег, як вецер, як вада,
у якой хуткая хада,

Ён хацеў паспець сказаць,
што ўсіх трэба ратаваць.

Ён не чуў ніякай стомы,
і прыбег на бераг стромны,

Пераплыў раку і ў лес,
і са стрэльбай у перавес,

Паляцеў ізноў вятрыскам,
але раптам куля блізка,

Прасвісцела каля сэрца…
не пачуў ён сваёй смерці…

Не паспеў… і не дабег,
куля ворага наспех,

Супыніла сэрца стук…
так загінуў той хлапчук…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Скончыўся бег - Алесь Борскі