Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сінквейны

***
Кахаць
усім сэрцам
зусім нецяжка, так,
бо аддаў табе жыццё ўсё
і смак

Вуснаў
сваіх сухіх,
як у перавертня…
Падарыў табе вецярок
летні…

Яшчэ
душы трохі
табе аддам сваёй,
толькі не будзь такой чэрствай
змяёй.

Калі
жадаеш ты –
кусай мяне жорстка,
мяса пракусвай да самой
косткі.

Але
ведаеш, я
нават буду рады
адчуць вільгаць чырвонай па-
мады…

***
Крыкі
душы маёй,
як лісця на доле…
Гніюць плоццю разам з маёй
воляй…

***
Ведай!
Кахаў цябе,
як рыба вадзіцу,
ну а ты ў маё сэрца –
спіцу…

***
Прыдзі
да мяне,
хоць ветрам зімнім,
і хоць смерцю, хоць бурай, хоць
ліўнем…

Прыдзі,
да мяне,
чакаць цябе буду
дубам адзіным на поле-
цудаў…

Прыдзі
да мяне,
хоць змяёй прыпаўзі
цябе я прыму любую…
Прыдзі…

***
Вочы,
быццам вішні саспелыя,
крокі нясмелыя,
вусны гарчаць…
Маўчаць…

***
Край мой,
соснаў гоман!
Рачулак ціхіх плынь…
Люблю цябе… Хоць нават гаркі
палын.

2016 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сінквейны - Алесь Борскі