Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Разарві фотаздымак

Разарві фотаздымак,
дзе разам з табой…
Я іду на прыпынак,
з цяжкой галавой.

Адпачні, распраніся,
і скажы ад душы.
Што я зноў памыліўся,
больш ты мне не ілжы.

Што цябе пакахаў я,
як дэльфін ваду…
Бо не ведаў, не знаў я
цябе на бяду…

Прыпыніся ля лаўкі,
і як будзеш сядзець,
глянь: бялюткія чайкі,
адлятаюць на смерць.

Гэта наша каханне,
на бялюткіх крылах…
У тваёй брыдкай мане
разлятаецца ў прах…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Разарві фотаздымак - Алесь Борскі