Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пярун

Гром пад раніцу біўся
у зачыненае вакно.
А я Пяруну маліўся
праз тонкае душэўнае шкло.

Я бачыў яго вочы,
рукі агнём гарэлі,
валасы чарней ночы
і зоркі на кашулі
яго зіхацелі.

Навальніцу пускаў
цвёрдай, моцнай рукой
чалавеку.
Каб той не распускаў
дабрату сваю да цемры
ад веку да веку.

Там, дзе кроў і слёзы
ліюцца,
не патрэбны ахвяры.
Там, дзе душы людскія
куюцца,
няма ні гора, ні кары…

Дождж ліў, навальніца блішчэла,
грукатала навокал зямля…
Ён прыйшоў расказаць, што
вечна не цела,
а вялікая, як неба, душа.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пярун - Алесь Борскі