Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Прозалiрыка 1

Адзавецца калі-небудзь шчасце
народу Беларусі?
Ці на лёсе нашым нам прапасці
напісана мусіць?
Куды ж ісці нам усім народам,
ці не на х*й?
Была заўсёды ў нас свабода,
ката – катуй!
У нас заўсёды была свабода,
кажухом ці ватай,
ты мог заўсёды быць брыдотай,
а мог быць мятай.
Мог заўсёды быць салдатам,
або зэкам,
ты мог заўсёды быць катам,
ці – ЧАЛАВЕКАМ!

Верш Прозалiрыка 1