Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пачвары

Над кабінетамі летаюць хмары,
заселі бязлікага гвалту пачвары,
не бачуць людзей, не чуюць людзей,
бо грошаў усеўладных салодзяць іх чары.
І мертвыя душы не свецяцца нават,
а ў жары грашовым блукаюць іх мары,
і хто і калі з іх астудзіцца ледам,
халоднай, пякучай кары?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пачвары - Алесь Борскі