Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не вароціш

Не вароціш ніколі, ніколі,
тых сыноў, што забрала вайна.
Ні Артура, ні Васі, ні Колі,
іх няма, больш няма.

Іх ніколі не ўбачыш вяселых,
толькі сцяг, што на дамаў’і.
Ў’ецца з ветрыкам ціхім і кволым
у былым і наступным жыцці.

Не бывае ў смерці выбраных,
усё адно, усе на роўных правах.
Не бывае ў смерці каханых…
Бога вобраз у галавах.

Страшна гэта, страшна дужа,
не завіце вы смерць, не жартуйце…
Ад вайны толькі голад і сцюжа,
душы, душы ратуйце, ратуйце.

2015 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Не вароціш - Алесь Борскі