Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не пакідай



Бачыш, як неба спусцілася
так блізка да нашай зямлі.
Вось так да цябе прытуліўся і я…
Да мора хіснуцца ўсе караблі.

Гэта плен, гэта пекла і рай,
ні зямны, ні нябесны…
На пачуццях маіх ты зайграй,
хай хоць нават душа мая трэсне.

Толькі не пакідай мяне аднаго,
на тым беразе дзікім і людным…
Без кахання зямнога твайго
застануся чужым і марудным.

Ну а потым ішлі караблі.
Усе далей і далей да далекай зямлі.
Карабель зацягнулі на бераг чужы…
“Не пакідай” адгалоскам гучыць у замерзлай душы.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Не пакідай - Алесь Борскі