Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мы з табой



Ішлі разам з табой
сэрца ў сэрца, крок у крок…
Першы раз цябе ўбачыў
халоднай зімой…
І тады ўсе жыцце
пакацілася ўбок
пакаціўся і я…
незнарок.

Па халоднай зямлі
па снязе, па душы…
Завірухі мялі
у паднябеснай цішы.
Мы з табой дзве гаротных душы
прыціскаліся сэрцамі
і жадалі аджыць.
Мы ўдвох цэлы свет, як бязмежжа
зямлі…
Разышліся ў свет, быццам два караблі…

Не мая ты цяпер, і для іншага
люба…
А мяне ўжо не ты,
а іншая згубіць…

2014 г.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мы з табой - Алесь Борскі