Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Маленькая думка аб свабодзе

Не крычыце, птушкі, жаласліва,
не турбуйце мой сон.
Шмат жылі, ці мала
не ведаю ні я, ні ён.

Цвіце буйным садам
душа ў вачах,
празрыстымі, вільготнымі
квятамі.
І бусел узляцеў,
яго крылаў узмах
зайздрасць выклікае, у тых,
хто за кратамі…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Маленькая думка аб свабодзе - Алесь Борскі