Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Любоў прыходзіць

На стромным беразе ракі
Углядзеўся я ў бег аблокаў
Яны ішлі ва ўсе бакі…
Без ног, без слоў, без крокаў.

Не гледзячы ні ўніз, ні ўверх
Ляцелі птушкай каляровай
І нечапляючыся стрэх
Ляцелі быццам бы ўпотай…

Але любоў ідзе не так
Прыхозіць хваляй з мора…
Нясе з сабой і радасць, гора,
Пачуццяў палымяных мак.

Глядзеў я ўдалеч сінявокую
Глядзеў, плывуць павольна хвалі неба…
Любоў прыходзіць у аднабокую
Жыцця палову… мусіць так і трэба.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Любоў прыходзіць - Алесь Борскі