Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Любіць цябе буду



Маці
мая, Зямля,
хачу табе сказаць,
не буду пісаць лісты, а
казаць…

Казаць
тое, што
жадаў даўно,
аб чым Бога малю
кожны раз я ў малітвах кажу:
“Люблю”…

Цябе
ад малых
гадоў сваіх хуткіх,
цябе, прыгожую, мілую…
У чутках

Розных
чую пра цябе,
што бедная зусім,
што за душой ты маеш мала…
Ім усім,

Усім
кажу я:
“Ты мая, і за цябе
злягу на тваёй траве ў баі”…
Заб’е

Мяне
твой вораг.
Хто ён? Будзе невядома,
можа лепшы сябра твой…
Вядомы…

Карона
на яго
галаве блішчыць…
І не хутка вызвалішся…
Любіць

Любіць
цябе буду,
с табой буду заўсёды…
Сцюдзёна робіцца толькі
ад сусветнай палітычнай
моды.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Любіць цябе буду - Алесь Борскі