Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ля ракі ў лесе так ціха

Ля ракі ў лесе так ціха,
І зязюля лічыць нам гады…
Рака шэпча ціхім уздыхам…
Воблачкі ўздымае – вільгаці клубы.

Вогнішча гарыць, трашчыць, гаворыць
З намі цёпла, па-сяброўску.
Неба ў хмарах дожджык цэдзіць,
Кроплі шэрыя, як з воску.

А зязюля не спыняе
Лік маіх гадоў у смузе.
Быццам ведае…лукавіць,
З ціхай песняй на лузе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ля ракі ў лесе так ціха - Алесь Борскі