Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Катам



Воблака чорнага дыму
уздымаецца воранам чорным.
Немцы спалілі хаціну,
з радзінай і вобразам родным.

Крык не сціхае ў вушах,
мальба павісла ў паветры,
на абгарэлых кутах,
вобразы спаленай веры…

І не цяклі, а кіпелі
слезы на белых шчаках…
Блескат крывавай капелі
нам вораг прынес на руках.

Сціхлі усе гукі ў весцы,
чорным зрабілася сонца…
Катам не змыць усе мукі,
у крыві нашых дзедаў іх рукі.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Катам - Алесь Борскі