Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гуляе сон

Гуляе сон па завулках хаты,
Гуляе вечар па яе кутах…
У вёсках тых, дзе радыяцыя,
Вакол пустэча, смерць і жах.

Так дзіка зрабілася ў момант
Ад жаху пустэчы жывой…
Смугой накрывае скрогат
Бульдозіраў і трактароў.

Яны клыкамі вострымі
Пажавалі і плюнулі…
З жывой мясціны пяшчотнай
ЧАРНОБЫЛЬ І ЛЮДЗІ
душу вынялі…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Гуляе сон - Алесь Борскі