Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Думкі маладога салдата

Рэжа вочы чорны дым,
я праз слезы бачу неба.
Я загіну маладым,
не жадаю, не, не трэба…

Не паспеў яшчэ пажыць,
не пабачыў дзіўны свет.
Ну а танк ужо гарыць,
уздымаецца расвет…

Неба-чыстая слязінка,
патануць хачу ў ім…
…атрымалася замінка,
я загіну маладым.

Як у маленстве па расе
бегалі малыя,
а цяпер ва ўсей красе
мы гарым жывыя…

Так не можа быць са мной,
чую дужы выбух, грук…
З гэтай нотай ракавой,
не адкрыць мне люк.

Загарэлася шынэль…
Сапраўды ўсе… не ў сне,
і вяселкі акварэль
не ўбачу больш у вясне.

Рэзаў вочы чорны дым,
я праз слезы бачыў неба.
Хто загінуў маладым,
не папросіць хлеба…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Думкі маладога салдата - Алесь Борскі