Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Да нематы аглохла

Да нематы аглохла
Навокал анямела…
І горла з смагі зсохла
Ды сэрца зхаладзела.

Ці бачыш ты бясконцы
Да неба зорны шлях?
Ці бачыш ты на сонцы
Сінявоч у палях?

Далёка нам ад гэтуль
Туды яшчэ далёка.
Калі не заўважае
Нічога наша вока.

Калі не міла свеціць
Нам сонца і дзьме вецер,
Надыдзе ліхалецце
І прыйдзе хтосьці трэці.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Да нематы аглохла - Алесь Борскі
«