Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чорная Русь. Пытанне паганца

Паганская, Чорная Русь,
накрытая белаю плямай.
З мячом і агнем не адракуся
на зямлі, на небе і нават у яме.

Вось хмары крывавыя коцяць хвалі,
святыя багі з нашых капішч лятуць.
Каб не разбурылі, мы іх пахавалі,
цяпер жа ў бой, хай булавы гудуць!

І хрэст на зямлі, на паганскай
знайшоў сабе месца ў крыві.
Зрабіў яго кутам ” боскім і райскім”,
як па-бібліі моцай любві…

…а апошні паганец маліўся
свайму пантэону багоў.
Ен спытаў, і канешне здзівіўся,
Чаму ж палілася паганская кроў?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Чорная Русь. Пытанне паганца - Алесь Борскі