Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чэ Гевара

Здрада атрутай блішчыць у вачах…
позірк апошні… і плюнуў у гэтыя вочы.
Воляй і моцай выклікаў жах…
а на двары салдаты рагочуць.
Стралялі ў цела, у знямоглыя рукі
і толькі не трапілі ў душу.
І вольныя, магутныя яе гукі
ні грошы, ні страх, ні смерць не задушаць.
Колькі яшчэ на братэрскай зямлі будзе гора,
Калі жыць цяпер грэх?
А гэта ж было яшчэ толькі ўчора,
і ўсе не сціхаў атрутны той смех…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Чэ Гевара - Алесь Борскі