Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Блакіт, прастор

Блакіт, прастор.
Ірвуся ўдалеч,
Хутчэй адчуць
Свабоды гук.

Лячу наперад
З усёй навалай,
У сэруы толькі
Моцны стук.

Міная вёскі, гарады,
Мы пройдзем шлях даўжэнны…
Прайдуць стагоддзі, і гады,
Мінуе час страшэнны.

Наш вечны шлях
Нас акрыляе
У свабодзе
Рукі распрані!
Няхай на свеце
Усё бывае,
Ты толькі сум
Гані, гані…

Мы пройдзем шлях даўжэнны,
Міная вёскі, гарады…
І пройдзе час страшэнны,
І нас не будзе ўжо тады.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Блакіт, прастор - Алесь Борскі