Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бацьку забрала лета

Бацьку забірала лета,
можа восень, можа дождж.
Я не змог убачыць гэта,
бо мне плакаць давялось…
Бацьку забірала восень,
нават ліпень не сумеў,
зберагчы яго на трохі,
мусіць проста не паспеў.
Бацьку забіраў марудны,
чорны, ліпкі дождж.
Кроплямі сцягаў атрутнымі,
рэзаў сэрца, быццам нож.
Я не мог яго вярнуць,
у жыццевую раллю,
бо не можна павярнуць
смерць, і неба, і зямлю.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Бацьку забрала лета - Алесь Борскі