Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Апошнія хвіліны Каліноўскага



Час апошні… Канваір
вёў мяне на смертны пір.
Лёд у вачах, і ў задуменні…
Над зямлёй гулялі хмары,
зацягнулі шчасця мары,
грукнуў гром – парваў кішэні…

Дождж быў лёгкім, шчырым
шчасцем
і пятля так хутка скрасці
пажадала назаўжды
усё… Цяпер гляджу ў неба,
паміраю, так і трэба…
Толькі холад і дажджы.

2015 г.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Апошнія хвіліны Каліноўскага - Алесь Борскі