Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Адыграю сваю ролю

Адыграю сваю ролю, у гэтым акце,
і пайду бадзяцца я па свеце,
не сядзіцца мне ў цеснай, душнай хаце,
цесна робіцца мне на планеце…

Адыграю я па ўсіх жыцця законах,
з чыстай душанькай у шлях збяруся.
І згару, як у кулі меднай, порах,
у аблоках сініх я згублюся…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Адыграю сваю ролю - Алесь Борскі