Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Абязкровіла вёска

Абязкровіла вёска мая,
кожны трэці памёр у сяле.
І як дрэва стаіць без галля,
і як бэз, што завяў, на стале.

Кожны трэці… І як на вайне,
толькі зараз вайны не было.
Зарастаюць хаціны ў траве –
абязкровіла наша сяло.

Вораг нейкі знішчае сяло,
вёскі гінуць без дбайнай вакцыны,
і знікае людское святло –
лепшы лекар любой медыцыны.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Абязкровіла вёска - Алесь Борскі