Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пінчанка

Ідзе пінчанка ў промнях сонца,
Абцасік звоніць аб шашу,
А ножкі, быццам верацёнцы,
Хоць ты на іх прадзі душу.

А засмяецца – свет мілее
І восенню цвітуць лугі.
А тварык – нібыта лілея,
Як змаладзелыя снягі.

Ідзе паходкай лебядзінай
І ў сэрцы будзіць пачуццё.
Як бы хацеў я з ёй, адзінай,
Ісці заўсёды праз жыццё.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пінчанка - Алесь Бібіцкі