Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мае сны

Я нават і сёння
Сню светлыя сны,
Што быццам мой бацька
Вярнуўся з вайны.

Сядзіць за сталом
І гамонку вядзе
Пра хатнія справы,
Пра сённяшні дзень.

Пытаецца ў нас,
Як мы з мамай жылі.
Блішчаць у яго
На грудзях медалі.

Сядзіць, размаўляе –
Здаровы, жывы,
Ды толькі ні слова
Пра шлях баявы.

Нібыта ў баях
І не ўдзельнічаў ён.
О як я шкадую,
Што гэта ўсё сон.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мае сны - Алесь Бібіцкі