Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Спомін лета мроіцца далёкі

Спомін лета мроіцца далёкі –
Чэрвень аксамітам запылаў
Я суніцы еў з тваёй далонькі,
Вуснамі тваімі запіваў

І п’янеў, нібыта ад настойкі,
І ляцеў я зноў і зноў здалёк
На блакітных воч тваіх вясёлкі,
На агонь, нібыта, матылёк…

Развялі нас розныя дарогі,
Шмат гадоў ад тых часін прайшло…
Я суніцы еў з тваёй далонькі –
І смачней ніколі не было.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Спомін лета мроіцца далёкі - Алесь Бардоўскі