Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пераклады



Я хачу, каб мяне зберагла ты
На маёй небясконцай шашы,
І таму я пішу пераклады
З мовы думак на мову душы.

З мовы сэнсу на мову пачуцця,
Што знячэўку аднойчы кране.
І калі давядзецца вярнуцца,
Каб, старога, пазнала мяне.

Прытуліла мяне, як малога,
Да сябе, зразумеўшы без слоў,
Што здалася бясконцай дарога
Да зямлі, да магілы бацькоў.

Што мяне нездарма берагла ты
На маёй небясконцай шашы…
Я не вершы пішу–пераклады
З мовы сэнсу на мову душы…



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пераклады - Алесь Бардоўскі