Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пойдзем, пойдзем Млечным Шляхам

Пойдзем, пойдзем Млечным Шляхам,
Там спакой і цішыня.
Паляцяць за намі птахі,
Наша лепшая радня.

Паляцяць за намі дрэвы,
Нашы сёстры і браты.
Паплывуць за намі рэкі,
Разбурыўшы ўсе масты.

Там няма згрызот і страху,
I ні фальшу, ні маны.
Пойдзем, пойдзем Млечным Шляхам,
Пойдзем, любая, адны.

– Што такое? Божа мілы! –
Нехта крыкне за спіной.
Пойдзем, пойдзем.
Мы зрабілі,
Што маглі зрабіць з табой.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пойдзем, пойдзем Млечным Шляхам - Алесь Бадак